Урачысты сход, прысвечаны 85-годдзю з дня ўтварэння 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка, адбыўся 18 красавіка ў канцэртнай зале Палаца мастацтваў горада Бабруйска. Юбілей аб'яднаў вайскоўцаў, ветэранаў, прадстаўнікоў гарадской улады, камандаванне Узброеных Сіл і грамадзянскую супольнасць. У гэты дзень дзясяткі вайскоўцаў былі адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню - ад Грамат і Падзяк да падарункаў. Галоўны гонар - уручэнне пераходзячага вымпела «Лепшаму афіцэрскаму сходу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», які быў урачыста перададзены ў рукі палкоўніка Аляксандра Талерчыка, старшыні афіцэрскага сходу палка. Завяршэннем афіцыйнай часткі стала агульнае фота на памяць, пасля чаго распачалася святочная канцэртная праграма.

bobrlife.by