13 Чэрвень 2025
Для моладзі горада на Бярэзіне трэці працоўны семестр стане выдатнай магчымасцю добра правесці час, прынесці карысць грамадству і зарабіць першыя грошы, паспрабаваць свае сілы. Сфарміраваны будаўнічыя, экалагічныя, медыцынскія і сэрвісныя атрады... Усе сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы вылучылі свой працоўны дэсант добраахвотнікаў. 12 чэрвеня ў Маладзёжным парку прайшла ўрачыстая лінейка адкрыцця «Працоўнага лета-2025», дзе кожнаму атраду ўручылі запаветны дакумент - працоўную пуцёўку.
Пасля ўрачыстай лінейкі хлопцы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяла «Ахвярам фашызму» на вуліцы Карбышава ў рамках рэспубліканскай акцыі «Праца крута!».
Фота - Анастасія Кастрыца,bobrlife.by