У рамках 60-га «Зорнага паходу» студэнты і выкладчыкі БДПУ ім. М. Танка 29 студзеня наведалі 30-ю школу Бабруйска, дзе паразмаўлялі з педагогамі. На сустрэчы прысутнічалі як будучыя настаўнікі з маладымі спецыялістамі, так і члены Бабруйскага гарадскога Савета ветэранаў педагагічнай працы. У адкрытым дыялогу пагаварылі аб прызванні і місіі выкладчыка, абмяняліся думкамі і парадамі.

Завяршальным акордам вечара стала ўрачыстае пасвячэнне навучэнцаў двух профільных класаў школы ў педагогі. 25 дзесяцікласнікаў прынеслі клятву і атрымалі запаветныя залікоўкі.

Фота Віктара Шэйкіна bobrlife.by