На тэрыторыі парка сямейных дрэў 26 красавіка была закладзена алея Памяці да 39-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель, удзельнікі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, супрацоўнікі КУП «ДЭП г. Бабруйска» і моладзь. На алеі Памяці было высаджана 39 дубоў.

Фота Аляксея Слабко, bobrlife.by