Шырокія гулянні на Масленіцу разгарнуліся 2 сакавіка ў гарадскім парку Бабруйска. Парк сустракаў алеяй народных забаў. Для дзяцей і дарослых сіламі работнікаў Палаца мастацтваў былі падрыхтаваны выпрабаванні: паставіць чыгунок у печ ухватам, кінуць «блін» у патэльню, пранесці вёдры на каромысле і многае іншае. Усю галоўную алею парка ператварылі ў адзін вялікі гандлёвы рад. З аднаго боку - вырабы народных умельцаў, з другога - палаткі і латкі з блінамі, шаурмой і шашлыкамі. Кульмінацыяй Масленіцы стала спальванне пудзіла.

Аляксей Слабко, Віктар Чабан, Анастасія Кастрыца bobrlife.by