У Першамайскім раёне Бабруйска 22 мая адкрылі новую шматфункцыянальную дзіцячую пляцоўку. Шчаслівыя галасы загучалі ў двары на вуліцы Ракасоўскага паміж 118-м і 120-м дамамі. Пляцоўка падзелена на дзве зоны. На першай размясціліся дзіцячыя забавы: арэлі, пясочніца, міні-кухня, качалка-балансір, горка. На другой - 6 трэнажораў. Упор на бяспеку - спецыяльнае пакрыццё не дасць атрымаць траўму. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадской улады і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by