2 Чэрвень 2025
Стартавала першая змена выхаваўча-аздараўленчых лагераў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. Урачыстае адкрыццё адбылося 2 чэрвеня. Кожны з 15 дзён змены будзе напоўнены радасцю, добрымі справамі, забавамі, творчасцю і спортам. У пяці лагерах з дзённым знаходжаннем на базе Цэнтра на першай змене аздаровяцца 150 дзяцей. У лагеры «Нейратрон» юнакі асвояць IT-кірунак, у «Сузор'і», «Лотасе», «Юнацтве» і «Авіятары» рэалізуюцца экалагічныя праекты, актуальныя ў Год добраўпарадкавання.
Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by