31 Студзень 2025
30-31 студзеня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Цехас» праходзіць 45-ы рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці генерал-маёра танкавых войскаў Бахарава Б.С. У спаборніцтвах бяруць удзел каля 200 юных спартсменаў з вучылішчаў алімпійскага рэзерву ўсёй краіны 2008-2010 гадоў нараджэння. Акрамя таго, у 2025 годзе ўвялі тры дадатковыя катэгорыі па вазе для дзяцей 2011-2013 гадоў нараджэння. Спартсменаў чакаюць чатыры асноўныя сутычкі і пятая - за выхад у фінал. Фінальныя паядынкі і вызначэнне пераможцаў турніру адбудуцца 31 студзеня. За перамогу ў турніры рабятам прысвойваецца разрад кандыдата ў майстры спорту.
Фота Віктара Шэйкіна, bobrlife.by