Супрацоўнікі Бабруйскага міжраённага аддзела ГКСЭ 22 красавіка ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў ля мемарыяльнага комплексу Курган Славы ў Сычкава. Пасля ўскладання кветак начальнік Бабруйскага міжраённага аддзела ГКСЭ палкоўнік юстыцыі Дзяніс Віннікаў сумесна з прадстаўнікамі Бабруйскага РАУС павіншаваў калег з прафесійным святам. Таксама прайшло ўзнагароджанне чатырох супрацоўнікаў аддзела за шматгадовы ўклад ва ўмацаванне законнасці на тэрыторыі Бабруйска і раёна і эфектыўнае ўзаемадзеянне з органамі ўнутраных спраў Бабруйскага гарнізона. Нагрудны знак Бабруйскай міліцыі атрымалі падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Шкрэдаў, падпалкоўнік юстыцыі Канстанцін Багдановіч, дзяржаўны судовы медыцынскі эксперт Барыс Худзянкоў і дзяржаўны судовы эксперт Дзмітрый Радзёк.
Фота Аляксея Слабко, bobrlife.by