7 Красавік 2025
З самай раніцы 5 красавіка кіпела работа ў раёне азёр Шаманка. На гарадскім суботніку тут працавалі згуртаванай камандай работнікі Бабруйскага гарвыканкама і дэпутаты Бабруйскага гарадскога Савета. Наводзілі парадак на тэрыторыі, высякалі кусты ля вадаёма, прыбіралі галінкі і смецце, зграбалі сухую расліннасць ля берагоў. Працавала тэхніка дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства.
Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by