У Міжнародны дзень абароны дзяцей адбыўся справаздачны канцэрт «Выдатнае далёка» танцавальнай студыі «Лабараторыя танца» КК «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска». Разам з танцорамі свае дасягненні прадэманстравалі выхаванцы студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Майстрыха.by» і гуртка выяўленчага мастацтва «Колер». Канцэрт стаў не толькі магчымасцю паказаць талент, але і момантам прызнання і падзякі. Дзеці, якія займаюцца два і тры гады, атрымалі памятныя падзякі за сваю мэтанакіраванасць і любоў да творчасці.

bobrlife.by