У Бабруйску прайшло шэсце Дзядоў Марозаў і СнягуракДа святочнага мерапрыемства далучылася кіраўніцтва горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, творчыя аб'яднанні, арганізацыі і прадпрыемствы.  Шэсце казачных персанажаў пачалося ад тэатра драмы і камедыі ім. В.І. Дуніна-Марцінкевіча. Дружна і весела яго ўдзельнікі прайшлі па вуліцы Сацыялістычнай, а пасля павярнулі на плошчу Леніна, дзе гараджан ужо чакала канцэртная праграма «Запальвай, не адставай, Новы год сустракай».  

Сапраўднае свята чакала бабруйчан на канцэртнай пляцоўцы: пасля ўрачыстага падвядзення вынікаў і дасягненняў адыходзячага года Дзед Мароз і Снягурка запалілі калядныя і навагоднія агні на галоўнай гарадской ёлцы.

Фота Аляксандра Анташкевіча, Віктара Чабана

Па матэрыялах  БЖ