У гарадскім Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска 20 снежня ў 15.00 пачнецца традыцыйны навагодні баль. Ён пройдзе шосты раз. У ім прымуць удзел 36 пар. Гэта рабяты, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, творчасці і спорце.

Зараз юныя паненкі і кавалеры прадчуваюць эмоцыі свята. Рэпетыцыі ідуць поўным ходам, і мы пабывалі на адной з іх, стаўшы сведкамі гэтага цікавага працэсу. У зале пануе атмасфера творчасці: хлопцы з палаючымі вачыма адточваюць кожны рух для стварэння гармоніі і прыгажосці ў танцах. Удзельнікі рыхтуюцца падарыць гледачам незабыўнае відовішча.

Праграма балю - гэта сапраўдная сімфонія танцаў. Госці змогуць атрымаць асалоду ад паланэза, вальса, паўночнай кадрылі і гуллівай полькі знаёмстваў, грацыёзна выкананых удзельнікамі мерапрыемства. Самай чаканай падзеяй вечара стане выбар караля і каралевы балю. Пасля - навагодні флэшмоб. Завершыцца дзень гарачай дыскатэкай, дзе кожны зможа акунуцца ў атмасферу свята, забыўшыся на паўсядзённыя клопаты.

Мерапрыемства стане часткай рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

 

Віктар Чабан, фота аўтара

Па матэрыялах БЖ