13 Чэрвень 2025
Работнікі МНС і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Фенікс» правялі ўрок бяспекі для выхаванцаў у дзіцячым лагеры «Мара». Ратавальнікі патлумачылі правілы паводзін пры пажары: як правільна эвакуіравацца, куды тэлефанаваць і чаму нельга панікаваць. Яшчэ адной тэмай занятку стала бяспека на вадаёме. Чаму важна выбіраць абсталяваныя месцы для купання, чым небяспечны надзьмуты матрац або круг, як дзейнічаць калі чалавек тоне, - пра гэта і многае іншае даведаліся рабяты. Валанцёры ПСА «Фенікс» навучылі, як правільна падрыхтавацца да паходу ў лес, і што рабіць, калі ўсё ж згубіўся.