Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Беларусі 12 красавіка. У Год добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі ініцыятыва набывае асаблівы сэнс. Так, супрацоўнікі Ленінскай адміністрацыі дружным калектывам займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Да навядзення парадку далучыліся і члены Бабруйскай гарадской арганізацыі «Саюз дэсантнікаў Магілёўскай вобласці». Работнікі КУП «ЖРЭУ Першамайскага раёна Бабруйска» заняты на ўборцы дваровых тэрыторый. Не засталося ў баку і інфармацыйнае агенцтва «Бабруйск Медыя». Уклад кожнага сёння важны і неабходны для стварэння камфорту і выгоды. Сродкі, якія будуць зароблены падчас Рэспубліканскага суботніка, пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея.
Фота - bobrlife.by