Новы цэх сухіх форм біяпрэпаратаў адкрыўся 14 студзеня на Бабруйскім заводзе біятэхналогій - шматпрофільным прадпрыемстве НАН Беларусі. Вытворчасць сухіх форм біяпрэпаратаў адкрывае новыя магчымасці ў развіцці айчынных біятэхналогій - ключавым напрамку ў фарміраванні біяэканомікі. Цэх дазволіць насыціць унутраны рынак канкурэнтаздольнай экалагічна бяспечнай біятэхналагічнай прадукцыяй, а таксама павысіць экспартны патэнцыял і запатрабаванасць беларускага прадукта на сусветным рынку. Акрамя таго, гэта новыя працоўныя месцы і развіццё рэгіёна.

Фота Віктара Шэйкіна, БЖ