Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Бабруйску ўшаноўваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Жук, Аксана Прыходзька і Антон Каранкевіч з цёплымі пажаданнямі і смачнымі прэзентамі зазірнулі да Анастасіі Лызо, Анатоля Германава і Барыса Музалеўскага.
Старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская і кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Марына Згорская наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Яўгенію Блувол і Анастасію Лызо.
Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Марына Згорская наведала ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Зінаіду Бястужаву і Аляксандру Ціткову.
Прадстаўнікі Першамайскай адміністрацыі павіншавалі ветэранаў горада, уручылі ім матэрыяльную дапамогу і каштоўныя падарункі. Пажаданні міру, здароўя, дабра і дабрабыту прымалі Леанід Котаў і Галіна Багданава.
Генеральны дырэктар Алег Корсак і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «ККХ «Бабруйскаграмаш» Алена Ізварына цёпла павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Музалеўскага Барыса Мікалаевіча.
6 мая кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Віталь Уласевіч разам з прадстаўнікамі працоўных калектываў ААТ «Белшына» і «Бабруйскі мясакамбінат» зазірнулі да Івана Зіміна і Анатоля Германава з цёплымі пажаданнямі і смачнымі падарункамі.
Па матэрыялах bobrlife.by