Галоўную выставу краіны ў «БЕЛЭКСПА», прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, наведала дэлегацыя маладых спецыялістаў са сферы аховы здароўя, адукацыі, прадпрыемстваў, а таксама члены Маладзёжнага савета пры Бабруйскім гарадскім Савеце дэпутатаў. У выставачных залах прадстаўлена часовая экспазіцыя «Дарога да Перамогі». Тут сабрана больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны: архіўныя матэрыялы, дакументы і артэфакты, розныя мультымедыйныя тэхналогіі. У кожнага ўдзельніка паездкі была ўнікальная магчымасць пры дапамозе тэхналогій дапоўненай рэальнасці паўдзельнічаць у важных гістарычных падзеях, асаблівую ўвагу прыцягнула адноўленая Плошча Перамогі. Наведванне выставы «Дарога да Перамогі» стала знакавай падзеяй для моладзі Бабруйска, якая дазваляе лепш зразумець уклад беларускага народа ў агульную Перамогу, а таксама адчуць глыбіню гістарычнай спадчыны.
2 Чэрвень 2025