18 April 2025
У авіягарадку на аэрадроме «Бабруйск» 18 красавіка адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 85-годдзю 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка. Узнагародзілі лепшых вайскоўцаў, а ўсяму асабоваму складу палка камандзіры падраздзяленняў уручылі юбілейныя медалі.