17 Люты 2025
Штогод у Беларусі 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Падзеі 36-гадовай даўніны назаўжды застануцца ў памяці сведчаннем мужнасці і прафесіяналізму савецкіх салдат. Па традыцыі ў Бабруйску на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Сацыялістычнай адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадской улады, дэпутацкага корпуса, духавенства, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, студэнцкая і працуючая моладзь, грамадскасць.
фота Аляксея Слабко, bobrlife.by