У магазінах буйных гандлёвых сетак Бабруйска правялі маніторынг. Гэта работа вядзецца прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса і адпаведных службаў на сістэмнай аснове. 4 чэрвеня старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская і намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама Ігар Несцяровіч пабывалі ў шэрагу гандлёвых аб'ектаў. Пад кантролем - асартымент, наяўнасць беларускіх тавараў, касавае абсталяванне і абслугоўванне.

 

фота Віктара Шэйкіна, bobrlife.by