10 Чэрвень 2025
У Бабруйску прайшоў маладзёжны забег. У спартыўнай падзеі «Пульс горада!» прынялі ўдзел каля 100 навучэнцаў каледжаў горада. Юнакам трэба было пераадолець дыстанцыю ў паўтара кіламетра, дзяўчатам - кіламетр. Судзілі бегуноў прадстаўнікі ДУ «Бабруйскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб». Пасля забегу адбылася цырымонія ўзнагароджання, найлепшыя ўдзельнікі прынеслі ў скарбонку спартыўных дасягненняў каледжаў дыпломы, а самі атрымалі каштоўныя прызы.
Фота Аляксея Слабко, bobrlife.by