24 Люты 2025
Напярэдадні 23 лютага ў актавай зале гарадскога Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сабраліся ваеннаслужачыя, ветэраны, кіраўнікі ваенна-патрыятычных клубаў і прадстаўнікі гарадской улады, каб аддаць даніну павагі тым, хто стаяў і стаіць на варце міру і бяспекі. Намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Уладзімір Кніга ўручыў ваеннаслужачым падзячныя пісьмы ад Бабруйскага гарвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадзянскую пазіцыю і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Святочная праграма завяршылася яркімі патрыятычнымі нумарамі.
Віктар Чабан, фота аўтара, bobrlife.by