4 Красавік 2025
Канцэрт «Дом, у якім мы жывем: 80 цудоўных гадоў», прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра і юбілейнаму 80-му сезону Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В.І. Дуніна-Марцінкевіча адбыўся 3 красавіка. Гледачоў правялі праз гады гісторыі ўстановы культуры, успаміналі імёны рэжысёраў і акцёраў, якія тварылі на бабруйскай сцэне. З 1944 года не раз мянялася назва тэатра, але яго прызначэнне заставалася нязменным - рабіць свет больш прыгожым. Сотні спектакляў, упадабаных і знакавых, класічных і музычных, заслужылі ўдзячных авацый.
Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by