Канцэртная зала Палаца мастацтваў 23 мая была напоўнена музыкай, цудоўным настроем і ўдзячнымі словамі. Урачыстым мерапрыемствам калектыў ААТ «Белшына» адзначаў прафесійнае свята - Дзень работнікаў хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці.  На святочны вечар былі запрошаны найлепшыя прадстаўнікі прадпрыемства і ганаровыя госці. Заслужаныя работнікі «Белшыны» былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, падзякамі, знакамі «Ганаравы хімік». Таксама адбылося ўручэнне ганаровага знака «Працоўная Вершына» - вышэйшай узнагароды прадпрыемства. 

 

Фота Віктара Шэйкіна і Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by