6 May 2025
Гарадскі этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» прайшоў 5 мая ў 83-м асобным інжынерна-аэрадромным ордэна Чырвонай Зоркі палку Бабруйска. На пляцы і грамадскіх пляцоўках воінскай часці сабраліся 10 каманд. Каля 100 хлапчукоў і дзяўчынак 9-10 гадоў спаборнічалі ў страявой падрыхтоўцы, меткасці і спрыце. Завяршылася гульня інтэлектуальным квізам, прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі: рабяты ўзгадалі імёны герояў, даты вялікіх бітваў і сімвалы воінскай славы. Па выніках спаборніцтваў 1 месца занялі «Матросы Дняпроўскай флатыліі» (СШ №10), 2-е – «Арляты» (СШ №24), 3-е – «Марачкі» (гімназія №2).
Фота Віктара Чабана, bobrlife.by