Фінал конкурсу «Самы класны класны» адбыўся 25 красавіка ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. Пяць таленавітых педагогаў - Таццяна Валянцінаўна Сычыхіна (сярэдняя школа №11), Святлана Андрэеўна Стэфановіч (гімназія №1), Эла Леанідаўна Сапега (сярэдняя школа №10), Вольга Ігараўна Іванова (сярэдняя школа №1 імя Б.І. Коўзана), Уладзіслаў Уладзіміравіч Букас - уступілі ў інтэлектуальную бітву, каб даказаць, што кожны варты гэтага звання. Конкурсныя іспыты ўключалі самапрэзентацыю «Мая школа - мая Беларусь», вырашэнне гіпатэтычных праблемных сітуацый, творчы нумар «Песні, апаленыя вайной». Кожны прадэманстраваў свае падыход і талент на ўсе сто. Абсалютным пераможцам, на думку журы, стала Святлана Стэфановіч - выкладчык англійскай мовы гімназіі №1.

Фота Юліі Вернер, bobrlife.by