Фінальныя гульні абласных спаборніцтваў па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стартавалі 4 чэрвеня ў Бабруйску. На працягу трох дзён на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі хлапчукі будуць спаборнічаць за званне самых лепшых. Тут выступяць 6 каманд - з Хоцімска, Шклова, Магілёва, Бабруйска, Касцюковічаў і Глуска. Пераможца і прызёры абласных спаборніцтваў будуць узнагароджаны кубкамі, медалямі. Спецыяльныя прызы ад Беларускай федэрацыі футбола чакаюць лепшых футбалістаў у намінацыях: "Лепшы варатар", "Лепшы абаронца", "Лепшы паўабаронца", "Лепшы нападаючы" і "Лепшы бамбардзір". Каманда-пераможца гэтага этапа прадставіць Магілёўскую вобласць на фінальных гульнях у Мінску ў верасні.
Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by