30 Снежань 2024
Нацыянальны праект «Фабрыка блогераў» 29 снежня гасціў ў Бабруйску. Маладых удзельнікаў у «Бабруйск-Арэне» сустрэла каманда гарвыканкама на чале з яго старшынёй Ігарам Кісялём. Пасля гарачага хакейнага матча блогеры працягнулі знаёмства з нашым горадам. Разам з мэрам адправіліся на экскурсію да галоўнай ёлкі на плошчы Леніна. Агульнае фота на фоне прыбранай прыгажуні надыходзячага Новага года застанецца на памяць аб Бабруйску. Завяршылася праграма ў Бабруйскай крэпасці захапляльнымі выпрабаваннямі ў квэсце «Форт Бобр Ярд».
Па матэрыялах БЖ