У Бабруйску адзначылі Дзень пагранічніка. 28 мая на плошчы Перамогі прайшоў мітынг, прысвечаны 107-й гадавіне ўтварэння пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Тут сабраліся члены Бабруйскай гарадской пярвічнай арганізацыі «Пагранічнае брацтва» ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» і іншых грамадскіх арганізацый. За актыўную пазіцыю, удзел у розных мерапрыемствах і ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення ветэраны органаў пагранічнай службы былі ўзнагароджаны граматамі і юбілейнымі медалямі «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»«Пагранічнае брацтва» папоўнілася новымі сябрамі - арганізацыя прыняла ў свае шэрагі 7 чалавек. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка-танку на магіле генерал-маёра танкавых войскаў Барыса Бахарава, а затым - да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. 

Фота Аляксея Слабко, bobrlife.by