Святочнае мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Беларусі, адбылося 11 мая на плошчы Перамогі. Удзельнікі мерапрыемства ў знак павагі да памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўсклалі кветкі да помніка-танка і брацкай магілы. Акрамя таго, 600 хлапчукоў і дзяўчынак уступілі ў рэспубліканскую арганізацыю піянераў і рэспубліканскі саюз моладзі. Юныя бабруйчане вымавілі клятву піянераў з абяцаннямі любіць Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі, а ганаровыя госці павязалі ім чырвона-зялёныя гальштукі. Танцавальны піянерскі флэшмоб выказаў шчырае жаданне рабят сваімі справамі «зрабіць гэты свет лепшым». Білеты і значкі саюза моладзі ўручылі 100 навучэнцам. Маладыя бабруйчане вымавілі цудоўныя і мэтанакіраваныя словы клятвы: быць патрыётамі і дастойнымі грамадзянамі, пачуццямі і справамі даказваць вернасць краіне, захоўваць мір і стабільнасць на беларускай зямлі.
фота Віктара Шэйкіна, bobrlife.by