У тэатры Бабруйска адбылася пастаноўка тэматычнай казкі па бяспецы пад назвай «Адна дома»

Перад пачаткам спектакля юнакі і дзяўчаты змаглі асвяжыць веды па бяспецы на інтэрактыўных гульнявых пляцоўках, дзе іх чакалі займальныя заданні і карысная інфармацыя. У атмасферы весялосці і гульні дзеці пазнаёміліся з асновамі бяспекі, якія дапамогуць ім пазбегнуць непрыемных сітуацый у паўсядзённым жыцці.

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі розных ведамстваў: работнікі МНС, прадстаўнікі Бабруйскгаза і супрацоўнікі Дзяржэнергагазнагляду. Спецыялісты патлумачылі, як правільна дзейнічаць у экстраных сітуацыях, а таксама нагадалі аб тым, як важна выконваць правілы бяспекі нават у самых звыклых умовах.

А дзякуючы пастаноўцы «Адна дома» рабяты ў лёгкай і даступнай форме змаглі ўбачыць на сцэне розныя сітуацыі, з якімі могуць сутыкнуцца ў побыце, і навучыліся правільна дзейнічаць пры іх узнікненні.

Па матэрыялах БЖ