ІІ рэгіянальны форум «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці. Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік» праходзіць 8-11 красавіка ў Бабруйску. У рамках гэтага мерапрыемства 9 красавіка ў ААТ «Гатэль «Турыст» адбылася дыялогавая пляцоўка «Практыка ўстойлівага развіцця горада Бабруйска». 

Перад пачаткам сустрэчы напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка воінам 1-га Беларускага фронту. Дэпутацкі корпус і члены грамадскага аб'яднання «БРСМ» ушанавалі памяць воінаў, якія вызвалялі Бабруйск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года. А ў атэлі «Турыст» удзельнікі дыялогавай пляцоўкі на тэматычнай выставе маглі азнаёміцца ​​з дасягненнямі і дзейнасцю бабруйскіх прадпрыемстваў, арганізацый культуры і аховы здароўя.

Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by