Работы па добраўпарадкаванні Бабруйска працягваюцца. Так, спецыялісты не пакладаючы рук працуюць над новым абліччам вуліцы Сацыялістычнай. Абнаўляюць плітку ў раёне, прылегламу да рынка. Самае галоўнае - захаваць гістарычнае аблічча вуліцы. У планах захаваць і падкрэсліць унікальную архітэктуру будынкаў старога горада. Асаблівы акцэнт на паляпшэнні пешаходнай зоны. Будзе абноўлена плітачнае пакрыццё. На дадзеным этапе работ спецыялісты заняты пракладаннем ліўневай каналізацыі, каб і ў непагадзь прагулкі заставаліся камфортнымі. Акрамя таго, ад вуліцы Арлоўскага да пуцеправода да вуліцы Арджанікідзэ праводзяцца работы па замене асфальта на тратуарную плітку. На вуліцы Кастрычніцкай наносяць новую, прыгожую і яркую разметку.

Фота Юліі Вернер, Віктара Шэйкіна, Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by