Дэлегацыя з Узбекістана прыбыла ў Бабруйск. Гасцей цёпла сустрэлі старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская і першы намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Урбановіч. Бакі абмеркавалі ўзаемавыгадныя напрамкі для плённага двухбаковага супрацоўніцтва.  Асноўнымі пунктамі супрацоўніцтва сталі машынабудаванне, аграпрамысловы комплекс, эканоміка, вобласць высокіх тэхналогій. Асаблівую ўвагу госці ўдзялілі айчыннай мэблі, тэкстылю і мясамалочнай прадукцыі.

Для дэлегацыі была арганізавана маштабная экскурсія па прадпрыемствах горада. Так, госці наведалі Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, фірменны магазін ЗАТ «Бабруйскмэбля», ЗАТ «Легпрамразвіццё»«ФанДАК». Завяршылася сустрэча круглым сталом перамоваў з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці Бабруйска. Акрамя таго, для гасцей падрыхтавалі выставу прадукцыі прадпрыемстваў і дэгустацыю. Свае распрацоўкі прадставілі «Бабруйскаграмаш»«Беларусьгуматэхніка»«Чырвоны харчавік»«Бабруйскі завод раслінных алеяў» і іншыя вытворчасці. 

Фота Аляксандра Анташкевіча, БЖ