21 Май 2025
20 мая дэлегацыя Міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў наведала горад на Бярэзіне. Прадстаўніцы Арменіі, Лівана, Казахстана, Малдовы і іншых краін пабывалі ў Бабруйскім радзільным доме і на самым салодкім прадпрыемстве – «Чырвоным харчавіку». У радзільны дом дэлегацыя прыбыла не з пустымі рукамі. Прадстаўніцы прыгожага полу паднеслі ў падарунак установе аховы здароўя па-сапраўднаму каштоўныя і патрэбныя падарункі - чатыры медыцынскія каталкі і шматфункцыянальнае гінекалагічнае крэсла.
фота Віктара Шэйкіна, bobrlife.by