2 Чэрвень 2025
31 мая, напярэдадні Дня абароны дзяцей, на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі прайшоў дабрачынны матч «Гуляй у футбол - дапамагай дзецям». Яго ініцыятарамі выступілі ФК «Белшына» і гарадскі камітэт грамадскага аб'яднання БРСМ. У складзе каманды «Белшына» - ветэраны футбола, дзеючыя футбалісты і нават футбалісткі. У складзе каманды БРСМ - моладзь горада: школьнікі, навучэнцы каледжаў. Мэта матчу - сабраць канцылярскія прыналежнасці, цацкі і гульні, садавіну і прысмакі для дзяцей-сірот дзіцячага дома.