Святочную дату - 59 гадоў з дня ўтварэння Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы - калектыў адзначыў 12 чэрвеня. Раніца пачалася з урачыстага шэсця і пастраення: супрацоўнікі аддзела выразным страявым маршам з песняй «Салдатушкі» прайшлі да плошчы Перамогі. У спартыўных спаборніцтвах каманды праявілі сілу, спрыт і дакладнасць. Спаборнічалі ў футболе, тэнісе, дартсе, армрэстлінгу, стральбе на трэнажоры. Святочнае мерапрыемства ў іх гонар упрыгожылі цудоўнымі пажаданнямі і ўдзячнымі словамі ганаровыя госці на чале са старшынёй гарвыканкама Максімам Гурыным. Супрацоўнікам і работнікам аддзела ўручылі падзячныя лісты, граматы, нагрудныя знакі.

Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by