Завяршыўся XXI штогадовы адкрыты турнір на Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта сярод падраздзяленняў пажарных-выратавальнікаў. У спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе і пажарным спорце ўдзельнічалі каманды з Беларусі і Расіі. Па агульнай суме балаў дзён спаборніцтваў назвалі пераможцаў турніру. На трэцім месцы каманда «Магілёў-2» (Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях), на другім - «Бабруйск-2», першае месца заняла каманда «Бабруйск-1». Лепшым спартсменам турніру прызналі Сяргея Чапухіна (каманда «Бабруйск-2»). Віншуем пераможцаў!

bobrlife.by