З нагоды 20-годдзя Бабруйскай епархіі 25 снежня наш горад наведаў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі ВеніямінУ Свята-Мікольскім кафедральным саборы ён узначаліў боскую літургію. Пасля богаслужэння на тэрыторыі гімназіі №3 адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. На мемарыяльнай дошцы Уладыка Філарэт намаляваны выпускаючым голуба. Гэты абрад ён здзяйсняў на царкоўныя святы па духоўнай традыцыі. Аўтарам ідэі з'яўляецца скульптар, загадчык кафедры скульптуры, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Канстанцін Касцючэнка.

Фота Аляксандра Анташкевіча

Па матэрыялах БЖ