19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Хрышчэнне Гасподняе - адно з вялікіх дванадзясятых святаў. Яно устаноўлена ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан. Напярэдадні, у вадохрышчанскую куццю, у храмах асвячаюць ваду. Другі раз яе асвячаюць у дзень свята. Лічыцца, што святая вада валодае лекавымі і ахоўнымі ўласцівасцямі, захоўвае іх на працягу года, дапамагае ў збавенні ад фізічных і духоўных хвароб. Жыхары горада прыходзяць да храмаў не толькі для таго, каб напоўніць бутлі, але і па божае благаслаўленне. Яшчэ адна святочная традыцыя, якая захавалася да нашых дзён, - акунацца ў палонку. У гэтым годзе ў горадзе жадаючыя маглі акунуцца ў купелі толькі на тэрыторыі лодачнага кааператыва «Няптун-83» (вул. Садовая, 68).
Фота Аляксея Слабко, БЖ