Аўтапрабег «Залпы Перамогі» ў 12-ы раз прайшоў у Бабруйску Удзельнікамі маштабнага мерапрыемства сталі больш за 500 аўтамабіляў і матацыклаў, упрыгожаных святочнай сімволікай. Каля 3 тысяч чалавек падтрымалі ініцыятыву аўтапрабегу, сабраўшыся на пляцоўцы каля «Бабруйск-Арэны». Удзельнікі аўтапрабегу каля Свята-Георгіеўскага храма выпусцілі ў неба белых галубоў як сімвал міру, спакою і дабра. Пад мелодыі ваенных песень уражваючая колькасцю транспарту аўтакалона праехала да вёскі Сычкава, дзе ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» ў гонар савецкіх воінаў і партызан. Хвіліна маўчання, залпы дзённага салюту ў чырвоных танах, сумеснае выкананне ваенна-патрыятычных песень – даніна павагі і ўдзячнасці за Вялікую Перамогу. Акрамя таго, у конкурсе на найлепшы тэматычны аўтамабіль выбралі трох пераможцаў і ўручылі падарункі.

bobrlife.by