16 чэрвеня Бабруйск наведалі прадстаўнікі аб'яднання аматараў аўтамабіляў маркі Ford Mustang у Расійскай Федэрацыі і краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Расійскі Мустанг Клуб». У рамках праграмы аўтапрабегу «Дарогамі гісторыі» была арганізавана экспазіцыя аўтамабіляў Ford Mustang на вуліцы Маскоўскай. Папярэдзіла выставу ўскладанне кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу, які ўвекавечвае подзвіг воінаў, што ўдзельнічалі ў вызваленні Бабруйска.

Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by