Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» дорыць радасць, дабро і ўвагу. З віншаваннямі і падарункамі 19 снежня Бабруйскую школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху наведалі ганаровыя госці. З надыходзячымі святамі дзяцей павіншаваў старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці  Аляксандр Пшонны,  генеральны дырэктар ААТ «ФанДАК»  Андрэй Парцянкоў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў, дырэктар УП «Універсал Бабруйск» Мікалай Лепін.

У сваю чаргу  рабяты і педагогі падарылі гасцям інклюзіўны спектакль «Бураціна». Галоўныя героі не толькі прагаворвалі тэкст спектакля, але і апавядалі жэстамі. 

Па матэрыялах БЖ