Павіншаваць дзяцей і выхавацеляў Бабруйскага дзіцячага дома 28 снежня прыехаў намеснік Прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч і мэр горада Ігар Кісель. Госці падарылі шмат патрэбных і важных падарункаў: прамысловую мясарубку, тэлевізары, манаблокі, пыласосы і мультыборд і, вядома, прысмакі. Дзеці ў сваю чаргу падрыхтавалі памятныя прэзенты, зробленыя сваімі рукамі, а таксама  навагоднюю казку.

Фота Аляксея Слабко, БЖ