9 Мая адзначаецца 80 гадоў з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Раніцай у гэты дзень па традыцыі адбылося ўскладанне вянкоў і кветак кіраўніцтвам Бабруйска, прадстаўнікамі працоўных калектываў, моладдзю і грамадскасцю да брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941–1945 гг., на вуліцы Мінскай. У капліцы абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» запалілі свечкі і памаліліся за тых, хто загінуў у імя міру. Пасля чаго ўдзельнікі рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае» і святочная калона ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі і грамадскасці прайшлі да плошчы Перамогі. Сотні бабруйчан неслі партрэты сваіх дзядоў і прадзедаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, за кожным з якіх - гісторыя подзвігу і мужнасці. На плошчы Перамогі адбылося традыцыйнае ўскладанне кветак і вянкоў да помніка-танку ў гонар бабруйчан, якія загінулі на франтах і ў тыле ворага ў гады вайны. У памяць аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны была аб'яўлена агульнанацыянальная хвіліна маўчання. Ветэранам, якія ў гэты святочны дзень прысутнічалі на ўрачыстым мітынгу, уручылі юбілейныя медалі «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». Пасля мітынгу на плошчы Перамогі прайшоў канцэрт «Жывыя загінуўшым абавязаны вечна» з удзелам калектываў мастацкай творчасці Бабруйска.
фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by