Бабруйскі рэгіянальны вузел паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта»

вул. Мінская, д. 21, 213827, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

Тэлефон (факс) +375 225 435644

Сайт: www.belpost.by

Email: bobpriem@bobruisk.mogilev.belpost.by

 

Бабруйскі рэгіянальны вузел паштовай сувязі ўтвораны як самастойная арганізацыя ў 1996 годзе і цяпер з'яўляецца структурным падраздзяленнем Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта». 

 

Абслугоўванне юрыдычных асоб

Бізнес-пошта - адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця прадпрыемства, спецыяльнае падраздзяленне для комплекснага абслугоўвання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

Паслугі, якія аказваюцца прыватным асобам

  • прыём, апрацоўка, захоўванне, перавозка, дастаўка (уручэнне) паштовых адпраўленняў : пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленняў паскоранай пошты, паштовых грашовых пераводаў.

  • выплата пенсій, дапамог, кампенсацый , у тым ліку дома.

  • прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і дастаўка друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

  • рэалізацыя паштовых і мастацкіх картак, паштовак, канвертаў, паштовых набораў, стандартных і мастацкіх паштовых марак, філатэлістычнай прадукцыі, тавараў спажывецкага попыту, бланкаў строгай справаздачнасці, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і г.д.

  • прыём плацяжоў, банкаўскія, страхавыя і іншыя паслугі.

 

Паштовы інтэрнэт-магазiн - з дапамогай якога можна аформіць заказ на тавары з дастаўкай. Інтэрнэт- магазiн shop.belpost.by ажыццяўляе дастаўку тавараў па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў краіны замежжа .

Пры перасылцы паштовых адпраўленняў найбольш запатрабаванымі ў кліентаў з'яўляюцца:

 

Адпраўленні паскоранай пошты:

унутраная паскораная пошта EMS

міжнародная паскораная пошта EMS

Перасылка простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі «1 клас» па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

РУП «Белпошта» прапануе зручныя сэрвісы прыёму і атрымання паштовых адпраўленняў: 

Online афармленне паштовых адпраўленняў

Афармленне паштовых адпраўленняў у асабістым кабінеце на belpost.by або мабільным дадатку РУП «Белпошта». 

Паскоранае атрыманне адпраўленняў - атрыманне адпраўленняў па SMS-кодзе, без паведамлення і пашпарта.

Атрыманне адпраўленняў праз паштамат - атрыманне міжнародных паштовых адпраўленняў без наведвання аддзялення сувязі, у любы час сутак.
 

Парадак карыстання паштаматам

У горадзе Бабруйску паштаматы ўстаноўлены па наступных адрасах:

вул. Мінская, д.21 (Дом Сувязі);

вул. Батава, д.19 (аддзяленне паштовай сувязі №7);

вул. Чангарская, д.63 (аддзяленне паштовай сувязі №26).

 

Аддзяленні паштовай сувязі г. Бабруйска і Бабруйскага раёна


Даведнік паштовых кодаў


Графік прыёму грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў кіраўніцтвам Бабруйскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта»

Папярэдні запіс на асабісты прыём кіраўніцтвам Бабруйскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» ажыццяўляецца ў прыёмнай па тэлефоне 8(0225) 43-56-44.