Прамысловы комплекс горада Бабруйска
Прамысловасць горада прадстаўлена 50 буйнымі і сярэднімі прадпрыемствамі розных галін.
Структура па відах эканамічнай дзейнасці і яе ўдзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці горада:
- вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў - 24,5%;
- вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра - 3,7%;
- вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы: паліграфічная дзейнасць і тыражаванне запісаных носьбітаў інфармацыі - 2,7%;
- вытворчасць хімічных прадуктаў - 1,2%;
- вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў - 41,3%;
- вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі - 21,7%;
- вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання - 0,7%;
- вытворчасць іншых гатовых вырабаў; рамонт, мантаж машын і абсталявання - 2,0%;
- забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам - 0,9%;
- водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў - 0,6%;
- іншыя - 0,8%.
