У адпаведнасці з абзацам другім пункта 6 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» камісіі дадзена права поўнасцю або часткова вызваляць грамадзян, не занятых у эканоміцы, ад абавязку аплачваць паслугі па цэнах (тарыфам), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Грамадзяне звяртаюцца ў службу «Адно акно» Бабруйскага гарвыканкама з заявай па пытанні ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры 10.21. «Прыняцце рашэння аб поўным або частковым вызваленні (аб адмове ў вызваленні) працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, ад аплаты паслуг, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, у сувязі са знаходжаннем такіх грамадзян у цяжкай жыццёвай сітуацыі» Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян». 

Да заявы неабходна прадаставіць наступныя дакументы (у адпаведнасці з пунктам 10.21. Пераліку адміністрацыйных працэдур, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200):

  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу заяўніка;

  • дакументы, якія пацвярджаюць ступень сваяцтва (пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб нараджэнні), - для членаў сям'і; 

  • дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – пры іх наяўнасці.

Прыкладны пералік аб'ектыўных абставін, якія могуць быць аднесены да цяжкіх жыццёвых сітуацый