Дзяржаўная ўстанова «Бабруйскі гарадскі архіў» 

213809, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Урыцкага, 125,  
тэл./факс: 8 (0225) 76 97 38 (архівісты)

 

ГРАФІК РАБОТЫ
Панядзелак-пятніца: 8.00-17.00,     
Перапынак 13.00-14.00   
Субота, нядзеля – выхадныя дні
 

Адрас электроннай пошты : gorarhiv@bobruisk.by
Дырэктар архіва : Сілівон Ірына Аляксандраўна   
Тэл./факс: 8 (0225) 77 06 99 
Асабісты прыём грамадзян: 2-ая, 4-ая серада месяца з 8.00 да 13.00 

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці Бабруйскі гарадскі архіў падпарадкоўваецца Бабруйскаму гарадскому выканаўчаму камітэту (г. Бабруйск, пл. Леніна, д.1). 

Кіраўнік спраў гарвыканкама -  Кулікоў Вадзім Валер'евіч 

Тэл.: 8 (0225) 68 00 07  

Прыём грамадзян: 1-ая, 5-ая серада месяца з 8.00- 13.00 

 

Метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю Бабруйскага гарадскога архіва ажыццяўляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д.71).

Начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «Адно акно», па архівах і справаводстве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама – Клінцова Юлія Станіславаўна (тэл.: 8(0222) 75 25 67).

 

Бабруйскі гарадскі архіў:

  • Прымае на дзяржаўнае захоўванне дакументы ліквідаваных недзяржаўных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія спынілі дзейнасць, а таксама дзяржаўных арганізацый, якія не маюць правапераемніка. 
  • Ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку выкарыстанне прынятых на захоўванне дакументаў для выканання запытаў грамадзян і ўстаноў сацыяльна-прававога характару.  
  • Кантралюе забеспячэнне захаванасці дакументаў, правільнасць афармлення і фарміравання спраў па асабовым складзе ў арганізацыях, установах і на прадпрыемствах горада незалежна ад форм уласнасці.  
  • Разглядае звароты грамадзян і арганізацый (заявы, прапановы, скаргі), праводзіць прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Установы, выдае ва ўстаноўленым парадку юрыдычным і фізічным асобам даведкі, копіі, выпіскі з дакументаў.

     

    Бабруйскі гарадскі архіў аказвае прадпрыемствам, арганізацыям, установам, індывідуальным прадпрымальнікам наступныя платныя работы і паслугі: 

  • правядзенне экспертызы каштоўнасці спраў, падшыўка, пераплёт спраў;  
  • кансультаванне працаўнікоў арганізацый, якія закрываюцца;  
  • разглядае і ўзгадняе Палажэнне аб ведамасных архівах, Палажэнні аб экспертных камісіях, наменклатуры спраў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія не з'яўляюцца крыніцамі камплектавання іншых дзяржаўных архіваў.
     

Адміністрацыйныя працэдуры 18.25, 18.25.2, 18.26

Выдача архіўных даведак па запытах сацыяльна-прававога характару пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур 18.25.2, 18.26 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2018 №740 «Аб адміністрацыйных працэдурах, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу «адно акно» ажыццяўляецца праз службы «адно акно» Бабруйскага гарвыканкама, адміністрацый Ленінскага і Першамайскага раёнаў г. Бабруйска.